пра гэта заявіла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына 17 снежня ў Палацы Рэспублікі на адкрыцці інфармацыйнага цэнтра ЦВК.

«Пасля 20.00 у нас не будзе кандыдатаў у прэзідэнты, калі толькі не спатрэбіцца праводзіць другі тур, таму праводзіць масавыя мерапрыемствы ў краіне цяперашнія прэтэндэнты на пасаду кіраўніка дзяржавы ўжо не могуць», — сказала яна.

Паводле слоў Ярмошынай, для правядзення масавага мерапрыемства вечарам 19 снежня кандыдаты ў прэзідэнты павінны былі звярнуцца па дазвол у Мінгарвыканкам. «Ніводная арганізацыя з падобнай просьбай у Мінгарвыканкам не звярталася. Ніякае масавае мерапрыемства, тым больш на Кастрычніцкай плошчы, праводзіцца не можа», — сцвярджае кіраўнік ЦВК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?