У пятніцу, 17 снежня, у швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне 1/16 і 1/8 фіналаў Лігі Еўропы,
Супернікам барысаўскага БАТЭ на стадыі 1/16 фіналу Лігі Еўропы будзе французскі ПСЖ.
Першы матч пройдзе ў Мінску 17 лютага, матч — у адказ 24 лютага ў Парыжы.
Пераможца пары БАТЭ — ПСЖ згуляе ў 1/8 фіналу з пераможцам пары «Бенфіка» — «Штутгарт». Матч гэтае стадыі пройдуць 10 і 17 сакавіка.
Фінал Лігі Еўропы пройдзе 18 мая ў Дубліне.
*** ПСЖ (галоўны трэнер — Антуан Камбуарэ) быў заснаваны ў 1970 г. Чэмпіён Францыі 1986 і 1994 гг.
У чэмпіянаце 2009/2010 ПСЖ фінішаваў на
У сёлетнім сезоне ПСЖ пасля 17 тураў займае з 30 баламі2-гі радок
(8 перамог, 6 нічыіх, 3 паразы, розніца мячоў: 28–17). На першым месцы ідзе «Ліль» з 31 балам, на
18 снежня ПСЖ згуляе дома з «Манака»,а 22 снежня — на выездзе з «Нансі», потым чэмпіянат Францыі возьме перапынак да 15 студзеня.
У групавым турніры Лігі Еўропы ПСЖ выступаў у адной падгрупе «J» з «Севільяй», дортмундскай «Барусіяй» і львоўскімі «Карпатамі», заняў
***
З французскімі клубамі беларускія гулялі двойчы:
у 1995 г. у Кубку Інтэртота магілёўскі «Дняпро» згуляў унічыю з «Канам» 2:2, а у 2004 г. у тым жа кубку (ІІІ раўнд) мінскае «Дынама» па суме двух матчаў саступіла «Лілю» — 2:2, 1:2.
***
Кіеўскае «Дынама», якое было супернікам БАТЭ па групавым этапе Лігі Еўропы згуляе ў 1/16 фіналу з турэцкім «Бешыкташам».
***
Склад астатніх параў:
Напалі — Вільярэал, Рэйнджэрс — Спортынг, Спарта Прага — Ліверпуль, Андэрлехт — Аякс, Базэль — Спартак Масква, Янг Бойз — Зеніт, Арыс — Манчэстэр Сіці, ПАОК — ЦСКА, Севілья — Порту, Рубін — Твэнтэ, Ліль — ПСВ, Бенфіка — Штутгарт, Металіст Харкаў — Баер Леверкузэн.





