Для працы на прэзідэнцкіх выбарах у інфармацыйным цэнтры ЦВК акрэдытавана 1.025 журналістаў з 50 краін,паведаміў кіраўнік Нацыянальнага
Паводле яго слоў, 670 журналістаў прадстаўляюць замежныя СМІ,
355 — беларускія. 250 журналістаў замежных СМІ маюць пастаянную акрэдытацыю ў Беларусі, 410 — атрымалі часовую ў МЗС.
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына адзначыла, што такія інфармацыйныя цэнтры ствараюцца на час правядзення выбарчых кампаній з 2001 года. «Галоўная задача цэнтра — прадастаўляць журналістам і міжнародным назіральнікам свежую інфармацыю з першых рук», — сказала яна.





