Еўрапейскі саюз прадаставіў Чарнагорыі афіцыйны статус кандыдата ў сябры ЕС. Такое рашэнне ўхваленае сёння на саміце Еўрасаюзаў Брусэлі. Дакладная дата пачатку перамоваў пра далучэнне пакуль не вызначана.
Урад Чарнагорыі вітаў рашэнне ЕЗ. Насельніцтва Чарнагорыі — 650 тысяч чалавек. У 2006 годзе ў выніку рэферэндуму краіна выйшла з фэдерацыі з Сербіяй.





