21 снежня 2010 года, а 18-й гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, ААТ «Мінскводбуд» маюць гонар запрасіць на прэзентацыю календара «Маляўнічая Бацькаўшчына», прысвечанага 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы, якое Беларусь адзначыць у 2012-м годзе.

Кампанія «Мінскводбуд» у рамках выдавецкага праекта «Маляўнічая Бацькаўшчына» ладзіць ініцыятыўную акцыю, прысвечаную першаму нацыянальнаму паэту Янку Купалу, — чарговы выпуск фірменнага календара на 2011 г.

«Жаданне ініцыятараў, акцыянераў вытворча-будаўнічай галіны, наблізіць культурны скарб да сваёй аудыторыі — кожнага члена таварыства і працоўнага калектыву, шматлікіх кампаньёнаў дома і за мяжой, шырокага грамадства — бліскучы прыклад патрыятызму, дзейная старонка сённяшняй Беларусі дзеля Беларусі заўтрашняй, — зазначыў аўтар праекта Валер Дранчук. — Гэта не вяртанне ў Купалаву Беларусь, а крок ёй насустрач».

У календары прадстаўлены краявіды купалаўскіх мясцін, фотапартрэты паэта розных гадоў з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, тэксты знакавых вершаў Песняра на беларускай і англійскай мовах.

Гартаючы старонкі календара, хочацца сказаць: «Чытаць Купалу ніколі не позна!» Пад час прэзентацыі будзе праведзена арт-дзея «Чытаем Купалу разам» — творы паэта прагучаць як з вуснай вядомых пісьменнікаў, артыстаў Анатоля Бутэвіча, Людмілы Рублеўскай, Алеся Камоцкага, так і з вуснаў людзей, што спрычыніліся да выдання календара і ўсіх, хто прыйдзе ў гэты дзень у гасцінны Дом Купалы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?