Магілёўскі праваабаронца звінаваціў БРСМ у подкупе студэнтаў.

Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель паскардзіўся ў абласную выбарчую камісію на факт распаўсюджання участковай камісіяй № 135 запрашэнняў на бясплатную дыскатэку, якую арганізуе БРСМ. Запрашэнні, як сцьвярджае праваабаронца, давалі студэнтам разам з выбарчым бюлетэнем.

Бухель: «Акрамя запрашэння на дыскатэку давалі яшчэ віншавальна-агітацыйную паштоўку студэнтам. Я лічу, што гэта ўсё разам ускосная агітацыя за Лукашэнку ды подкуп выбарцаў. На паштоўцы напісана раённы камітэт БРСМ і абласная выбарчая камісія. Я напісаў скаргу і запатрабаваў даць адказ на яе. Намеснік старшыні абласной камісіі прызнаў, што камісіі гэтага рабіць не павінны. Хутчэй за ўсё камісіі ўсё гэта пахаваюць. Хаця не толькі я бачыў як раздалі, але й замежныя назіральнікі».

Выбарчы ўчастак № 135 знаходзіцца ў навучальным корпусе Магілёўскага ўніверсітэта харчавання. Назіральнікам тут зарэгістраваны Барыс Бухель.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?