Супрацоўнікі міліцыі пайшлі па кватэрах актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху ў Менску і ў рэгіёнах.

Яны амаль адначасова наведаліся на кватэры бацькоў Тацяны Шапуцькі і даверанай асобы кандыдата на пасаду прэзыдэнта Віталя Рымашэўскага Анатоля Міхнаўца. Шмат каго з маладафронтаўцаў міліцыянты не засьпелі дома, бо тыя за тры дні да вулічнай акцыі сышлі жыць у іншыя месцы, каб пазьбегнуць прэвэнтыўных затрыманьняў.

Актывіста «Маладога фронту» у Бабруйску Максіма Чарняка затрымалі на вуліцы. Міліцыянты перапісалі пашпартныя зьвесткі хлопца і паведамілі яму, каб не надумаў ехаць у Менск для ўдзелу ў масавай вулічнай акцыі ў дзень галасаваньня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?