ПСЖ у 18-м туры футбольнага чэмпіянату Францыі згуляў 18 снежня на «Парк дэ Прэнс» унічыю з «Манака» 2:2.
У парыжанаў двойчы вызначыўся бразільскі паўабаронца Нене (40-я, 52-я хвіліны). ПСЖ напачатку прайграваў 0:1, потым павёў у ліку (2:1), але перамогу не ўтрымаў, прапусціўшы на 88-й хвіліне (вызначыўся Даніэл Нікуле).

ПСЖ набраў 31 бал. Столькі ж у лідараў «Рэна» і «Ліля», але «Ліль» правёў на матч меней. Ён меўся згуляць у нядзелю, 19 снежня, супраць "Нансі", але гульня была перанесена праз моцны снегапад.

У матчы 19-га тура 22 снежня ПСЖ згуляе на выездзе з «Нансі». Потым французскі чэмпіянат сыходзіць на зімовыя вакацыі да 15 студзеня.

***

ПСЖ — супернік БАТЭ ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы.

17 лютага каманды згуляюць у Мінску, а 24 лютага ў Парыжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?