У 2006 г. такіх было 31,3%.

Усяго падчас датэрміновага галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі выбарчыя ўчасткі наведалі 1 млн. 629 тыс. 191 выбаршчык, або 23,1% ад уключаных у спісы для галасавання. На працягу пяці дзён найбольш актыўна галасавала Віцебская вобласць, дзе ўчасткі наведалі 34,6% выбаршчыкаў. У Брэсцкай вобласці прагаласавалі 18,8%, Гомельскай — 24,1%, Гродзенскай — 23,4%, Мінскай — 20,4%, Магілёўскай — 26,4, у Мінску — 17,7%.

На замежных участках прагаласавалі 28,2% выбаршчыкаў.

На прэзідэнцкіх выбарах 2006 года ў датэрміновым галасаванні ўзялі ўдзел 31,3% выбаршчыкаў.

Нагадаем, такі вялікі працэнт тых, хто прагаласаваў датэрмінова, выклікае падазрэнне ў назіральнікаў.

Паводле слоў эксперта ў сферы выбарчага права Сяргея Альфера, практыка датэрміновага галасавання існуе ў большасці краін Еўропы. Аднак паказчык тых, хто датэрмінова галасуе, высокі толькі там, дзе можна галасаваць па пошце, у тым ліку электроннай, падкрэсліў ён. «Па пошце датэрмінова прагаласаваць могуць і 10–20%, таму што гэта зручна», — растлумачыў эксперт.

У тых краінах, дзе выбаршчыкі павінны наведаць участкі, датэрмінова галасуюць, як правіла, 1–2, максімум 5%. «Калі паказчык выбаршчыкаў, якія прагаласавалі датэрмінова, вышэйшы за пару працэнтаў, гэта ўжо выклікае пытанне», — заўважыў Альфер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?