Кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў прагаласаваў на выбарчым участку на вуліцы Калініна ў Менску.

«Калі нам скажуць, што няма другога тура -мы будзем пратэставаць на Плошчы», сказаў ён

Саньнікаў прыйшоў галасаваць першым з кандыдатам. А 9-й раніцы ён прыехаў на выбарчы ўчастак у будынак гімназіі нумар 18 на вуліцы Калініна ў Менску разам з жонкай Ірынай Халіп і сынам Данікам.

Апусьціўшы з дапамогай Даніка бюлетэнь у урну, спадар Саньнікаў заявіў, што ён прагаласаваў «за свабодную Беларусь, за нармальнае жыцьцё», а таксама зазначыў, што мітынг пратэсту на Кастрычніцкай плошчы абавязкова адбудзецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?