Кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч прагаласаваў за самога сябе.

Пра гэта ён паведаміў журналістам 19 снежня пасля таго, як апусціў бюлетэнь у скрыню для галасавання на выбарчым участку ў Мінску па праспекце Машэрава, 25.

«Лічу, што здольны кіраваць дзяржавай,

— пракаментаваў ён свой выбар. — Калі б я не мог дамовіцца з самім сабой, то не ішоў бы на выбары. Я галасаваў за эвалюцыйную мадэрнізацыю, за Беларусь як квітнеючую еўрапейскую дзяржаву».

Адказваючы на пытанне, каго з кандыдатаў ён лічыць сваім супернікам, Міхалевіч сказаў:

«Мне прыемна, што ёсць столькі кандыдатаў.

Думаю, што кожны з іх перш за ўсё партнёр».

На думку Міхалевіча, узровень арганізацыі выбараў «дастаткова высокі».

Адказваючы на пытанне, які працэнт галасоў выбаршчыкаў ён разлічвае атрымаць, Міхалевіч сказаў, што

«ўсё залежыць ад аб’ектыўнасці падліку галасоў».

«Я заўсёды заяўляў, што пры такой колькасці кандыдатаў я разлічваю больш чым на 10%», — дадаў кандыдат у прэзідэнты. Каментуючы заклік байкатаваць выбары, Міхалевіч адзначыў, што «заўсёды быў супраць байкоту». «Гэта не метад вырашэння праблемы, людзі заўсёды спрабуюць шукаць лёгкія адказы на складаныя пытанні, — сказаў ён. — Адказ — у актыўным удзеле».

Увечары 19 снежня Міхалевіч плануе прыйсці на Кастрычніцкую плошчу.

«Я не з’яўляюся арганізатарам гэтай акцыі, я прыйду туды, каб паказаць сваю грамадскую пазіцыю,

— сказаў ён. — Я не збіраюся нікога заклікаць, але, на мой погляд, аб парушэннях сведчыць велізарны адсотак датэрміновага галасавання. Упэўнены, што і сёння назіранне пакажа вялікая колькасць парушэнняў».

«Упэўнены, што сярод іншых кандыдатаў ёсць людзі, якія зоймуць на плошчы актыўную пазіцыю, т

аму хай яны бяруць адказнасць на сябе, — сказаў А. Міхалевіч.

— Я бяру на сябе адказнасць як любы грамадзянін, які прыйшоў на плошчу. Хачу, каб кожны грамадзянін для сябе таксама вырашыў, ці хоча ён там быць ці не».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?