Адносіны Беларусі з ЕС, Расіяй і ЗША будуць паляпшацца, сцвярджае Аляксандр Лукашэнка.

«Адносіны з Расеяй будуць выдатнымі, і нават лепшымі, чым цяпер», — заявіў ён журналістам пасля галасавання на выбарчым участку № 1 Мінска.

Што датычыцца адносін з Еўрасаюзам, то, паводле яго словаў, «усё будзе залежаць ад таго, наколькі гэтага жадае ЕС».

«Жадаеце добрых стасункаў — ласкава просім,
мы гатовы супрацоўнічаць.
Але калі не пажадаеце, як папярэднія гады, мы вас прымушаць не можам», — дадаў ён.

Добрымі, на думку Лукашэнкі, будуць і адносіны Беларусі з ЗША. Адказваючы на пытанне, ці магчыма вяртанне ў Мінск амерыканскага пасла, ён заўважыў: «Гэта права пасла.

Калі хоча, хай вяртаецца».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?