Іван Шыла і Павел Батуеў фактычна заблакаваныя ў кватэры апошняга.

Салігорскі актывіст Павел Батуеў выклаў у сваім блогу фота двух мужчынаў у цывільным, якія пільнуюць уваход у пад’езд ягонага дому. Фота ён суправаджае кароткім допісам: «Гэтыя два доблестныя агенты на Шкодзе з нумарам 7465 вм паўсюль пераследуюць нас з Іванам Шылам. Зараз мы фактычна заблякаваныя ў маёй кватэры».

Нагадаем, што па ўсёй краіне пачаліся затрыманні моладзевых актывістаў. Некаторых з іх вызваляюць, папярэдзіўшы пра адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, а некаторыя, як напрыклад лідар «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч, дагэтуль знаходзяцца ў міліцыі, або ў чаканні суда, як Юры Клімовіч з Гомеля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?