У сеціве невядомымі створаныя копіі шэрагу сайтаў: «Хартыі», «Беларускага партызана», «Еўрапейскага радыё для Беларусі«, «Салідарнасці». Падробленая «НН" знаходзіцца па адрасе nnby.in.

Вонкава копія цалкам нагадвае арыгінал. Вось толькі навіны там размешчаныя заўчорашнія.

Мяркуючы па ўсім, у гадзіну «Х», плануецца перанакіроўваць беларускіх наведнікаў незалежных сайтаў на копіі-фальшыўкі. Як адзначае electroname.com, гэта лёгка зрабіць з дапамогай мадыфікацыі ДНС, што цалкам магчыма на ўзроўні «Белтэлекаму».

Так што, паважаныя чытачы, будзьце пільныя!

Чытайце таксама:

Як абысці блакаванне ў Інтэрнэце

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?