заявіў кіраўнік дзяржавы 19 снежня, размаўляючы з міжнароднымі назіральнікамі падчас наведвання выбарчага ўчастка № 1 Цэнтральнага раёна Мінска.

«Не трэба нам пастаянна ставіць ўмовы, мы самі разбярэмся.

Мы вельмі добра адчуваем сябе ў міжнароднай супольнасці», — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Паводле словаў кіраўніка дзяржавы, апазіцыя «сваімі непрадуманымі дзеяннямі» працавала на карысць дзеючай улады: «Калі шчыра казаць, то на мой бок папрацавала і апазіцыя. Вялікі, вялікі ім дзякуй за іх бязглуздыя выступы, за бесталковую агітацыю, якую яны правялі».

Лукашэнка пацвердзіў намер развіваць партнёрскія адносіны з Захадам, але на раўнапраўнай аснове.

«Калі там дзверы зачыненыя, значыць, мы ідзем туды, дзе яна адкрыта», — сказаў ён.

Ён таксама звярнуў увагу на неабходнасць пашырэння супрацоўніцтва

са скандынаўскімі краінамі.
«Мы самі там недапрацоўваем, абавязкова гэты вектар будзе ўзмоцнены, бо там падобныя на Беларусь краіны», — сказаў Лукашэнка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?