Маршрут калоны: вуліцы Няміга — Раманаўская Слабада — Інтэрнацыянальная — Леніна — праспект Незалежнасці — Кастрычніцкая плошча.

Як паведамляе карэспандэнт «Нашай Нівы», каля офісу кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, што на Нямізе, праз некалькі хвілін рушыць невялікая калона ў паўсотні чалавек. Перад людзьмі выступіў Андрэй Дзмітрыеў, кіраўнік штабу Някляева. Ён патлумачыў, што ад штабу павінен ад’ехаць бус з гукаўзмацняльнай тэхнікай. А непадалёку дзяжурыць аўто ДАІ. Дзмітрыеў папярэдзіў пра магчымыя праблемы з дастаўкай абсталявання.

Да някляеўцаў далучыўся яшчэ адзін кандыдат — Мікола Статкевіч. Ён паведаміў, што сустракаўся з Няклаевым для ўзгаднення дзеянняў на плошчы.

Някляеў кажа: «Мы ідзен на Плошчу, каб яна не прызнала вынікаў выбараў».

Мікрааўтобус з апаратурай едзе ў атачэнні людзей, якія ўзялі яго ў шчыльнае кола. На спуску да Калектарнай ДАІ перагарадзіла калоне шлях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?