Як паведамляе карэспандэнт «Нашай Нівы», ціхары ў чорным высадзіліся з дзвюх машын і напалі на штабную калону Някляева. Імаверна, мэтай нападу быў бусік з гукаўзмацняльным абсталяваннем.

Адбылося некалькі выбухаў — імаверна, выбухпакетаў.

Тады ціхары паклалі дэманстрантаў на снег на вуліцы Няміга. Яны ўварваліся ў бусік і захапілі абсталяванне. Пасля гэтага яны з’ехалі.

Ніводнага чалавека не затрымалі.

Падчас захопу кандыдат у прэзідэнты Някляеў быў збіты да непрытомнасці. Яго перанеслі ў офіс.

Паводле апошняй інфармацыі, Някляеў вярнуўся ў прытомнасць. Штаб чакае прыезду «хуткай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?