Такі вынік сутычкі на Нямізе каля штаба Някляева, як перадаюць рэпарцёры «Нашай Нівы» з месца падзей.

Відаць, сілавыя структуры пакуль маюць загад не затрымліваць людзей.

У той жа час ёсць спробы перашкодзіць працы рэпарцёраў. У фатографа Андрэя Лянкевіча пабілі камеру. Фатографа «Нашай Нівы» Юлію Дарашкевіч пакачалі па снезе.

Сам Някляеў шпіталізаваны са страсеннем мозгу ў Бальніцу хуткай дапамогі — на гэтым настаялі лекары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?