Аляксандр Арцыбашаў.
Па дарозе на Плошчу на калону някляеўцаў напаў АМОН. Адбылося некалькі выбухаў — імаверна, выбухпакетаў. Мэтай нападу быў захоп гукаўзмацняльнай апаратуры.
Збілі некалькі чалавек, у тым ліку кандыдата. Па словах прадстаўнікоў штабу палітыка, у яго страсенне мазгоў. Разбілі галаву і Аляксандру Арцыбашаву (на фота).





