На закрытых участках за Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 89,1% выбарцаў. Пра гэта заявіла сёння ў інфацэнтры ЦВК старшыня Цэнтравыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае БелТА.
Закрытыя ўчасткі размяшчаліся ў бальніцах, санаторыях і вайсковых частках. Там у галасованні ўзялі ўдзел аж 99,91% выбарцаў.
На другое месца звесткі Ярмошынай ставяць Андрэя Саннікава — 1,61%, на трэцяе — Уладзіміра Някляева — 1,18%, Ярослава Романчука — 1,04%, пасля — Рыгор Кастусёў 0,97%, Аляксей Міхалевіч — 0,68%, Віталь Рымашэўскі — 0,65%, Мікалай Статкевіч — 0,62%, Віктар Цярэшчанка — 0,54%, Дзмітрый Ус — 0,29% і супраць усіх — 2,23%.





