Пра гэта ён заявіў 20 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Пры той агітацыі (альтэрнатыўных кандыдатаў. — БелаПАН.) гэта нядрэнны вынік», — падкрэсліў прэзідэнт.

У той жа час ён паабяцаў, што будзе ўлічваць у сваёй палітыцы інтарэсы тых выбаршчыкаў, якія не падтрымалі яго на прэзідэнцкіх выбарах.

«20% выбаршчыкаў выказаліся супраць ці прагаласавалі за альтэрнатыўных кандыдатаў. Пагадзіцеся, ёсць над чым падумаць, і я буду думаць найперш пра гэта, не забываючы пра сваіх прыхільнікаў, якія мяне падтрымалі», — падкрэсліў Лукашэнка.

Пры гэтым ён раскрытыкаваў прадстаўнікоў АБСЕ, якія назіралі за выбарамі.

«Яны прыехалі на выбары назіраць, а не камандаваць, даваць ацэнкі»,

— заявіў Лукашэнка, дадаўшы, што прадстаўнікі міжнароднай арганізацыі перавысілі свае паўнамоцтвы.

«Якое дачыненне эксперты АБСЕ маюць да падзей, якія адбыліся ноччу? Навошта пра гэта было пісаць у заключэнні? Гэта ўжо было за рамкамі выбараў», — сказаў Лукашэнка.

Паводле слоў беларускага прэзідэнта, ён быў вымушаны выкарыстоўваць Узброеныя сілы для ўрэгулявання сітуацыі, якая склалася вечарам 19 снежня каля Дома ўрада.

«Заўсёды з гэтага пачынаецца: дэманстрантам трэба ўзяць нейкі ўрадавы аб’ект, і зусім па-іншаму магла б разгарнуцца сітуацыя ў краіне», — мяркуе Лукашэнка.

Паводле яго слоў, каб не дапусціць такога сцэнарыя развіцця падзей, уладам давялося прыцягнуць узброеныя сілы.

«Мне, як галоўнакамандуючаму, прыйшлося пасылаць нашых хлопцаў на барыкады. Я заўсёды дрэнна сябе адчуваю, калі мне даводзіцца задзейнічаць ваенных людзей», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?