Сенат Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта (Вільня) рашуча асуджае факты неадэкватнага і неапраўдана жорсткага прымянення сілы

праваахоўнымі органамі супраць кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, актывістаў грамадскіх арганізацый, журналістаў і іншых мірных дэманстрантаў у Мінску 19 — 20 сьнежня 2010 года.

Асаблівую заклапочанасць выклікае выкарыстанне жахлівых па свайму цынізму правакацый для дыскрэдытацыі мірных намераў удзельнікаў маніфэстацыі.

Сябры Сената лічаць, што грамадзяне маюць поўнае права выказваць сваё стаўленне да правядзення выбарчай кампаніі ў форме сходаў і шэсцяў. Члены Сената патрабуюць неадкладнага вызвалення ўсіх неправамерна затрыманых грамадзян, студэнтаў і выкладчыкаў ЕГУ уключна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?