Кандыдат у прэзідэнты на выбарах-2010 Аляксей Міхалевіч затрыманы па падазрэнні ў арганізацыі масавых беспарадкаў (артыкул 293 Крымінальнага кодэкса) і цяпер знаходзіцца ў СІЗА КДБ,

паведаміў БелаПАН яго адвакат Алег Агееў.

21 снежня Агееў сустрэўся са сваім падабаронным і прысутнічаў пры яго допыце ў якасці падазронага. "Абвінавачанне яму не прад'яўлялася. Раніцай 23 снежня заканчваюцца 72 гадзіны з моманту затрымання Міхалевіча, пасля гэтага яго павінны або адпусціць, або прад'явіць абвінавачанне і абраць меру стрымання", — сказаў адвакат.

Паводле яго слоў, Міхалевіч выглядае добра, на здароўе не скардзіцца, гвалт да яго не прымяняўся. Палітык перадаў праз адваката жонцы некалькі асабістых просьбаў.

Міхалевіч з'яўляецца адным з сямі затрыманых апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. Раней давераныя асобы палітыка запатрабавалі яго вызвалення.

Акрамя Міхалевіча ў зняволенні застаюцца Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саннікаў і Мікалай Статкевіч. На волю адпушчаны Рыгор Кастусёў і Дзмітрый Ус. Не затрымліваліся Яраслаў Раманчук і Віктар Цярэшчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?