У Рэдакцыю «Нашай Нівы» прыйшоў малады чалавек, які на ўмовах ананімнасці (баіцца пераследу) распавёў пра тое, як стаў сведкам збіцця чалавека групай спецназаўцаў на плошчы Незалежнасці 19 снежня.
Збітым быў мужчына сярэдняга веку, якога закатавалі настолькі, што ён страціў прытомнасць. Тады міліцыянты абступілі ахвяру, спрабавалі прывесці ў змыслы, а калі не ўдалося, кінуліся па «хуткую дапамогу». Збіты быў непрытомны, толькі цела ў яго злёгку рэфлекторна торгалася. Камяк ваты з нашатырным спіртам, які паклалі чалавеку на твар, выніку не даў. Чалавека закінулі ў хуткую, і тая працяглы час не рухалася з месца.
Канец таго самага эпізода назіраў на свае вочы адзін з рэпарцёраў «Нашай Нівы».
Ён бачыў, як адзін з амонаўцаў трымаў галаву збітага прыўзнятай, падклаўшы пад патыліцу сваю далонь. Галава торгалася. Гэта адбывалася між 23.45 і 0.00 паміж каляднай ялінай і ўваходам у метро «Плошча Леніна», ля кромкі праезнай часткі праспекта Незалежнасці. Паведамленне пра гэты эпізод было размешчанае на сайце газеты а 0.11 20 снежня.

Ці ведаеце вы нешта пра лёс збітага чалавека? Калі так, пішыце ў каментарах.

Неўзабаве пасля публікацыі гэтага матэрыялу чытачы даслалі ў Рэдакцыю відэа здарэння, зробленае мабільным тэлефонам. Яго аўтар праязджаў плошчай Незалежнасці акурат у той момант, калі з «хуткай» дасталі насілкі і грузілі на іх пацярпелага. На відэа гэта можна разгледзець:

***

10 студзеня, 09:26

Чытач у каментарах даслаў спасылку на фота, зробленае з аўтамабіля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0