Расследаванне крымінальнай справы па факце гібелі ў ДТЗчлена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і грамадскага дзеяча Івана Нікітчанкі можа прадоўжыцца да двух месяцаў, а пры неабходнасці — да трох,
паведаміў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Мінаблвыканкама Алег Цюрын.
Справа па частцы 2 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) была распачата 22 лістапада ў Маладзечанскім РАУС Мінскай вобласці. Падрабязнасці расследавання не паведамляюцца.





