daylife.com

daylife.com

Карэспандэнт тэлеканала «Белсат» Таццяна Бублікава абвясціла галадоўку ў СІЗА Мінскага раёна, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Аб тым, што Бублікава, а таксама іншыя арыштаваныя, якія сядзяць разам з ёй у камеры СІЗА, абвясцілі галадоўку, паведаміла адвакат Ларыса Атаманчук, якая сустракалася са сваёй падабароннай увечары 23 снежня.

Паводле слоў Атаманчук, нагодай для абвяшчэння галадоўкі стала перанаселенасць камеры, у якой замест васьмі чалавек сядзяць ужо 13.

Прэс-служба БАЖ нагадвае, што Бублікаву асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у масавай акцыі пратэсту 19 снежня, нягледзячы на тое, што яна прызнала сваю віну і выказала згоду на ўплату штрафу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?