Расійская «Новая газета» апублікавала размову з Яраславам Раманчуком. «На той момант я лічыў, што гэта, магчыма, спыніць вар’яцкую машыну», — заявіў ён, каментуючы сваю заяву па БТ.
З Яраславам Раманчуком мы сустракаемся ў кавярні. У яго больш няма офіса. Яго Аб’яднаная грамадзянская партыя выраклася панядзелкавай заявы Раманчука і самога Раманчука, мабыць, таксама. Мы рыхтуемся да размовы ў стылі «пытанні без адказаў». І да чаго мы не гатовыя цалкам дакладна — гэта да споведзі.
Яраслаў Раманчук глядзіць на наш дыктафон і кажа, здаецца, аднаму яму.
У панядзелак на 12 гадзін ён планаваў сваю
— Мяне паставілі перад выбарам. Абставіны ў той момант былі такія, што калі б мне сказалі: ёсць такі шанец выратаваць людзей і не скаціць Беларусь да 1937 года… Не ведаю, у той момант, калі практычна ніякай інфармацыі не было, калі мне у тры гадзіны ночы патэлефанаваў Анатоль Лябедзька, што яго выцягваюць з кватэры, я вырашыў, што мая заява — шанец, каб хоць
Адна з прычын выступу — проста спыніць гэтыя вар’яцкія зачысткі. Там жа не разбіраюць — правы ты, вінаваты, журналіст, палітык…
— Давайце
— Я з імі практычна не меў зносінаў. Я за ўсю кампанію Саннікава бачыў адзін раз — на этапе, калі скончыўся збор подпісаў. І ён мне прапаноўваў зняцца ў яго карысць. Гэта было 27–29 кастрычніка. З таго часу да 19 снежня я з ім ні разу не меў зносін. З Някляевым — тое самае. Ён прапанаваў мне зняцца пад яго дзесьці ў пачатку лістапада. І пасля гэтага я ні разу яго не бачыў
— Калі вы даведаліся пра тое, што Дом урада падрыхтаваны ўладамі як правакацыя супраць апазіцыі?
— У панядзелак. У панядзелак, а
— Вашага жыцця?
— Не, наогул.
— Яны сказалі, што ведаюць, дзе вы знаходзіцеся, хоць вы былі не дома.
— Яны ведалі, дзе я знаходжуся…
— Вас паставілі перад выбарам, і вы пагадзіліся, нягледзячы на тое, што разумелі, што гэта, увогуле, здрада.
— На той момант я лічыў, што гэта, магчыма, спыніць вар’яцкую машыну, якая пачала раскручвацца. Калі ты можаш нешта зрабіць, каб спыніць вар’яцтва, ты спрабуеш гэта зрабіць.
— Гэты выступ, а
— Так.
— Вы зрабілі гэта не са сваёй волі?
— Пасля дзвюх гадзін размовы з трох да пяці ночы? … У гэтай сітуацыі я палічыў, што гэта найменшае з усіх зол.
— Вам асабіста пагражалі?
— Не буду каментаваць.
— Нас цікавіць сітуацыя з Ірынай Халіп. Яна наша супрацоўніца, абвінавачванні ў яе адрас прагучалі афіцыйна па тэлебачанні з вашых вуснаў. У яе ёсць шанец выйсці з турмы?
— Яна не была арганізатаркай. Яна жонка апазіцыянера. Ні аднаго крымінальнага факта, ні аднаго абвінавачвання ў дачыненні да Іры я не маю.
— Тады чаму яе прозвішча было ў гэтай заяве, якая падаплёка?
— Я не ведаю. Мяне збянтэжыла ўсё тое, што там было…





