Сёння баранавіцкія дэмакратычныя актывісты наведалі 84-гадовага Віктара Статкевіча, бацьку кандыдата ў прэзідэнты Міколы Статкевіча. Пасля таго, як сына забралі ў СІЗА КДБ, стары чалавек застаўся зусім адзін. Раней сын раз на тыдзень наведваў яго, дапамагаў, прывозіў прадуктаў.

Баранавіцкія вырашылі апекавацца спадаром Віктарам. Некаторыя з мясцовых актывістаў, якія збіраліся перадаваць грошы ў Мінск, арыштаваным, аддалі іх на падтрымку Віктара Статкевіча.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?