Звычайна ў гэтыя дні Старшыня Рады БНР зьвяртаецца да беларусаў з калядным віншаваньнем. Аднак гэтым разам сьвята азмрочана нядаўнімі падзеямі, таму і ліст Івонкі Сурвілы мае іншы характар.

«Дарагія суродзічы на Бацькаўшчыне і ў Замежжы,

апошнімі днямі, у гэты сьвяточны час Божага Нараджэньня беларускі народ перажыў яшчэ адну балючую бачынку сваёй гісторыі: здраду, зьдзек і зьнявагу па віне чалавека, які называе сябе ягоным выбраным прэзыдэнтам.

Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі хачу выказаць глыбокае спачуваньне ўсім ахвярам нянавісьці, якая раз’юшылася на вуліцах Менску ў нядзелю 19 сьнежня 2010 году. Хачу запэўніць вас, што мы — з вамі, і што не дазволім сьвету забыцца пра вас аж пакуль ня будзе вызвалены апошні палітвязень.

Заклікаем кожнага беларуса запомніць жудасныя падзеі 19 і 20 сьнежня — той атручаны калядны падарунак, якія падрыхтавалі вам людзі, што хочуць вамі кіраваць.

Яднайцеся, дарагія суродзічы. Ня бойцеся бараніць братоў і сёстраў у бядзе! Надыйшоў час выказаць удзячнасьць тым, хто да апошняга змагаўся за вас.

Салідарнымі, з’яднанымі, з Божай дапамогай, мы зробім нашую краіну шчасьлівай і заможнай. Будучыня за намі!

Жыве Беларусь і будзе жыць!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?