Як стала вядома «Нашай Ніве», ператрус прайшоў на офісе Еўрапейскага радыё для Беларусі.Сядзіба месцілася на вуліцы Маркса ў цэнтры беларускай сталіцы. Правялі вобшук, меркавана, супрацоўнікі КДБ.
Цікава, што вобшук правялі без прысутнасці журналістаў радыё. Ключ ад офіса меўся на вахце. Рэдактар радыё Віталь Зыблюк выпадкова заехаў на працу ў калядны дзень і… пабачыў, як выносяць кампутары.
Еўрапейскае радыё для Беларусі атрымала магчымасць легальна працаваць у Беларусі пасля атрымання акрэдытацыі ў МЗС.
Чарада затрыманняў і ператрусаў распачалася пасля 19 снежня. Правакатары разбілі вокны Дома ўрада. На гэтай падставе лукашэнкаўцы разагналі
ЗША і ЕС не прызналі вынікаў выбараў законнымі. Прэзідэнт Расіі 25 снежня павіншаваў Лукашэнку з перамогай.





