Рок-музыка Лявон Вольскі звярнуўся з заклікам павіншаваць асуджаных да арышту ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту ў Мінску з надыходзячымі Калядамі і Новым годам.
- Браты і сёстры, мамы, таты…
Бы нейкі сон — Каляды ў кратах.
За вас перажываюць дзесьці
Браты і сёстры, жонкі, дзеці.
- Калядны вечар у цямрэчы,
У палоне ценяў недарэчных…
Ды калі Вера і Любоў ёсць,
Надзея пераможа боязь.
- Хай пераможа Цуд Калядны
Драты, муры, замкі і краты,
Хай вас цяплом сагрэе Свята
Браты і сёстры, мамы, таты!
Напісаць ліст, даслаць паштоўку з навагоднім і калядным віншаваннем у «Амерыканку» можна па адрасе: 220050, Мінск, Галоўпаштамт,Пошта для вязняў вымаецца раз на тыдзень — у аўторкі.а/с 8. Трэба таксама пазначыць імя адрасата.





