Аляксандр Астаф’еў — фотакарэспандэнт з Санкт-Пецярбурга — правёў у спецпрыёмніку у Мінску тры дні — ад 19 да 22 снежня. Пасля чаго быў нечакана выпушчаны. У дасланым на пошту «Беларускага партызана» лісце ён апісвае, што адбывалася на працягу гэтых некалькіх дзён.

«Свабодныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь!

Ад усяго сэрца прашу вас прыняць маё пакаянне.

Я не схлусіў ў доме ісціны, але ў адзін цяжкі для мяне момант — які апынуўся мне не пад сілу — я зрабіў грэх.

Я збаяўся і змушаны быў сказаць тое, што я сказаў пад відэазапіс работнікам МУС, а баязлівасць — адзін з найцяжэйшых грахоў.

Мяне неаднаразова дапытвалі розныя людзі ў цывільным, і ў нейкі момант мне далі зразумець, што МУС чытае ўсе мае SМS-паведамленні і жадае прачытаць па магчымасці ўсё, што ў мяне ёсць на тэлефоне — гэта азначала б што яны пазнаюць усе мае кантакты ў Беларусі.

На шчасце акумулятар сеў, што азначала толькі некаторую адтэрміноўку ў часе. І я зразумеў, што не вытрымаю сур’ёзных допытаў — я б заманіўся і яны ў выніку выцягнулі з мяне ўсё аб трэціх асобах у Беларусі, з кім я меў кантакты. Гэта магло прывесці да пагаршэння становішча ўжо арыштаваных, а таксама да арыштаў тых, хто застаўся на волі. І я збаяўся — збаяўся, што не змагу ім процістаяць — больш за тое, я выразна гэта ўсведамляю, — я не змог бы схаваць ад іх нічога калі б яны гэтага пажадалі. Яны выявіліся мацнейшымі за мяне.

Таму, пасля чарговай „гутаркі“, калі мне прапанавалі заявіць пад відэазапіс пра — раней ужо мною абвешчаную — галадоўку і даць адначасна каментар пра падзеі 19 снежня гэтага года ў Мінску, сведкам якіх я з’яўляюся, я пагадзіўся.

Я пагадзіўся, разумеючы, што мне прыйдзецца хлусіць аб падзеях, інакш яны выцягнуць з мяне праўду аб людзях.

Я сказаў прыкладна наступнае:

— АМАП дзейнічаў прафесійна,

— у цэлым аперацыя на плошчы была арганізаваная гуманна.

Кажучы, што АМАП дзейнічаў прафесійна, я меў на ўвазе, што іх прафесія — Ланцужныя Сабакі, і ў гэтым сэнсе яны дзейнічалі на залімітавым узроўні прафесіяналізму.

Ацэньваючы ў цэлым аперацыю на плошчы, як гуманную, я меў на ўвазе, што ў дадзенай сітуацыі МУС магло адкрыць агонь па прысутных і лёгка апраўдацца, ахарактарызаваўшы тое, што адбылося, як спробу дзяржаўнага перавароту, але абмежавалася масавымі арыштамі.

Таксама я ганебна скругліў усё астатняе, што бачыў. Я сказаў, што некаторыя супрацоўнікі АМАПу дзейнічалі вельмі жорстка. А павінен я быў сказаць, што асобныя прадстаўнікі МУС паводзілі сябе па-рознаму — хто па-зверску, а хто па-скоцку, што, зрэшты, не выключае верагоднасці, што сярод супрацоўнікаў МУС былі і тыя „хто не страляў“ — калі такія былі — дзякую ім за тое, што яны змаглі захаваць свой чалавечы твар у гэтай гразі, і заклікаю неадкладна падаваць у адстаўку — чыстым людзям няма месца ў такой клаацы.

Верагодна, я нагаварыў там нечага яшчэ, што не запомніў у той момант памутнення маёй свядомасці.

Я ведаў што МУС РБ мае намер паказаць гэты відэазапіс па цэнтральным тэлебачанні Беларусі. І я разумею, што я гэтым нарабіў. І не маю права апраўдвацца. Адзінае што мне застаецца — пакаянне».

P. S. : Як толькі я апынуўся ў Пецярбургу, я выбачыўся ў радыёэфіры за гэтае «інтэрв’ю», але я ўсвядоміў, што выбачыцца можна толькі за памылку. Такі ж учынак — не памылка. Гэта грэх. І грэх найцяжэйшы.

26.12.2010

Аляксандр Астафьеў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?