Кіраўніцтва палка ППСМ УУС і калегі ўрачыста, з аркестрам сустрэлі спецназаўцаў ў Гродне. Усе гэтыя дні байцы ПМСН працавалі ў сталіцы, ахоўвалі Дом ўрада падчас штурму і акцыі пратэсту. У асноўным усе вярнуліся цэлымі, некалькі супрацоўнікаў атрымалі лёгкія цялесныя пашкоджанні.

Начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Міхневіч падзякаваў ўсяму асабоваму складу гродзенскай міліцыі за высокія прафесійныя дзеянні ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

* * *

Пазней гэты артыкул знялі з сайта міліцэйскай газеты. Гэта здарылася пасля таго як наведнікі сайта пакінулі пад тэкстам некалькі дзясяткаў каментароў негатыўнага характару на адрас гродзенскіх спецназаўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?