Уся тая лібералізацыя, пра якую так шмат гаварылася напярэдадні выбараў, была толькі фасадам, а тое, што адбылося ў Мінску 19 снежня -- гэта і ёсць праўдзівы Лукашэнка.У гэтым упэўнены дырэктар уплывовай амерыканскай арганізацыі па прасоўванні дэмакратыі ў свеце Freedom House Дэвід Крэймер.
Сітуацыі ў Беларусі прысвечана эксклюзіўнае інтэрв'ю, якое даў «Голасу Амерыкі» Дэвід Крэймер. Нагадаем, у адміністрацыі прэзідэнта Джордж Буша-малодшага Дэвід Крэймер займаў пасаду намесніка памочніка дзяржсакратара па пытаннях Еўропы і Еўразіі і вёў перамовы з адміністрацыяй Лукашэнкі ад імя ўрада ЗША. Ён быў адным з нямногіх прадстаўнікоў замежных урадаў, якім удалося прымусіць рэжым Лукашэнкі пайсці на дэмакратычныя саступкі.





