29 снежня пачаліся вызваленні арыштаваных вечарам і ўначы 19 снежня.
Сёння ад самага ранку вызвалялі людзей з Акрэсціна. Чакаецца, што пачнуць вызваляць і ў Жодзіна. Каб забраць адтуль людзей і прывезці ў Менск арганізаваныя аўтобусы.

Разам з тым, з'явілася інфармацыя, што улады збіраюцца самастойна вывезці арыштантаў з Жодзіна ў Менск. Афіцыйнай інфармацыі аб гэтым пакуль няма.

Дадамо, што з Акрэсціна вызваленых людзей пачалі вывозіць аўтазакамі, блакуючы пры гэтым дарогу для тых, хто спрабаваў прасачыць рух вялікіх зялёных МАЗаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?