Вакно кухні ПЭН-Цэнтра. Зараз там адбываецца ператрус. Фота Цімы Дранчука.
Выносяць камп'ютары.
Ніўскі пакой пасля ператрусу.
28 снежня ператрус прайшоў у Рэдакцыі «Нашай Нівы» і ў галоўнага рэдактара. Сканфіскаваны сістэмныя блокі камп’ютараў, флэшкі,кампакт-дыскі .
«Наша Ніва» будзе рыхтаваць наступны нумар у звыклым парадку. Сайт працягвае сваю працу. У першай палове дня 29 снежня мы правялі неабходныя захады па яе забеспячэнні.
Сітуацыя такая, што сканфіскаваныя камп’ютары завіснуць у КГБ на няпэўны час.
Што трэба супрацоўнікам Рэдакцыі для аднаўлення нармальнай працы?
сістэмныя блокі кампутараў (манітораў і клавіятур не трэба — іх не забралі). Звяртаемся з просьбай да калег і чытачоў пра перадачу ў часовае бязвыплатнае карыстанне супрацоўнікам «Нашай Нівы» камп’ютараў.Для працы нам трэба досыць моцныя, каб можна было нармальна карыстацца інтэрнэтам, фаташопам, працаваць па патрэбах з відэа.Падыдуць і старыя. Але не прапануйце зусім слабыя.
Хто захоча — таму падзякуем публічна. Хто не схоча — таму падзякуем прыватна.
Спадзяёмся на вашу аператыўную дапамогу.
Звяртацца на:
Skype: Nashaniva
Тэл.
З павагай,
Рэдактары «Нашай Нівы»





