Уладзімір Лобан сёння адбыў 10-сутачны адміністрацыйны арышт на Акрэсціна за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня і збіраўся выйсці на волю, але па яго прыехалі супрацоўнікі КДБ і забралі ў следчы ізалятар — «амерыканку». Уладзімір Лобан, верагодна, пераведзены ў статус падазраваемага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Пра гэта паведамілі адміністрацыйна арыштаваныя, якія адбывалі пакаранне разам з Уладзімірам і выйшлі на волю.

Шаноўныя чытачы!

Калі вам вядомы кантакты родных Уладзіміра Лобана, вялікая просьба паведаміць іх праваабаронцам на мэйл: [email protected]

Уладзіміру Лобану патрабуецца дапамога адваката.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?