Старшыня ўрада Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што «не гатовы даваць ацэнку» выбарам, якія прайшлі ў Беларусі, а з парушэннямі на іх «трэба разбірацца дэталёва». Аб гэтым ён заявіў сёння журналістам, паведамляюць расейскія інфармагенцтвы.

«Я не сачыў за выбарамі ў Беларусі, але колькасць тых, хто прагаласаваў, — відавочны факт… Трэба паважаць выбар народа», — сказаў Пуцін.

Што тычыцца жорсткага разгону дэманстрацыяў і прызнання назіральнікамі АБСЕ выбараў несвабоднымі і недэмакратычнымі, дык Пуцін падкрэсліў: «Ацэнку рабіць не гатовы, трэба разбірацца дэталёва».

Нагадаем, што, паводле афіцыйных звестак, за Лукашэнку прагаласавала 80% выбарцаў. Аднак на тых рэдкіх участках, дзе назіральнікам дазволілі адсачыць падлік галасоў, у дзень галасавання Лукашэнка атрымліваў толькі 30–40% галасоў. У дзень выбараў дзясяткі тысяч людзей выйшлі на вуліцы ў Мінску, каб запатрабаваць «свабодных выбараў без Лукашэнкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?