Міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў 27 снежня падпісаў загад аб прызначэнні на пасаду камандзіра спецыяльнага падраздзялення МУС па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» палкоўніка Віктара Зураева.
Як паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС, гэтае прызначэнне звязана з пераводам Мікалая Карпенкава, які раней кіраваў «Алмазам», на іншую пасаду ў сістэме Міністэрства ўнутраных спраў і абумоўлена мерапрыемствамі, што праводзяцца ў МУС, накіраванымі на павышэнне эфектыўнасці
Кіраўніцтва МУС адзначае добрасумленную шматгадовую працу Карпенкава і высока ацэньвае яго асабісты ўклад у падтрыманне правапарадку ў Беларусі.
Мікалай Карпенкаў камандаваў «Алмазам» з 2003 года.





