Час перастаць рабіць з Лукашэнкі вегетарыянца і займацца яго педыкюрам. Такія параўнанні з вуснаў літоўскіх палітыкаў і беларускай апазіцыі гучалі ў сераду падчас парламенцкіх слуханняў па Беларусі ў Сойме Літвы, у ходзе якіх абмяркоўваўся разгон дэманстрантаў у Мінску.
Але крытыка была адрасаваная не толькі беларускім, але і літоўскім ўладам, а таксама ЕС.
У парламенцкіх слуханнях «Гуманітарная катастрофа ў Беларусі» прымалі ўдзел літоўскія палітыкі, прадстаўнікі беларускай апазіцыі і паслы замежных дзяржаў. У Вільню прыехалі дачка збітага сіламі правапарадку
Літву прадстаўлялі кіраўнік камітэта па замежных справах Эмануэліс Зінгерыс, члены Сейма Пятрас Ауштрявічус, Мантас Адаменас, Саулюс Печэлюнас і Эгідыус Варэйкіс, еўрапарламентарый Вітаўтас Ландсбергіс.





