Мабільныя тэлефоны ўсіх асноўных марак з уніфікаванымі прыстасаваннямі для падзарадкі могуць з'явіцца ў Еўропе ўжо на пачатку наступнага года, разлічвае Еўрапейская камісія.
У чэрвені 2009 года кампаніі Nokia, Motorola Mobility, Apple, Samsung, Sony Ericsson і некаторыя іншыя пагадзіліся цягам двух год правесці адпаведную стандардызацыю сваіх мабільных тэлефонаў.
Было прынятае рашэнне, што прыстасаванні для падзарадкі будуць выкарыстоўваць кабель кшталту micro-USB.





