Расейскія ўлады зацьвердзілі новую формулу разьліку экспартных пошлін на нафтапрадукты. Дагэтуль мыта на цёмныя нафтапрадукты складала 46,7% ад пошліны на нафту, на сьветлыя - 67%.

З Новага году будзе ўведзены агульны каэфіцыент мыта для абедзьвюх катэгорыяў нафтаперапрацоўкі - 0,6.

Розьніца паміж экспартным мытам на нафту і нафтапрадукты зьменшыцца, такім чынам, прыблізна на 20%.

Паводле новай дамовы нафтавых паставак расейскай нафты ў Беларусь, пры экспарце прадукцыі беларускай нафтаперапрацоўкі, розьніца ў мытах на нафту і нафтапрадукты застаецца ў беларускім бюджэце. Павышэньне мыта на нафтапрадукты скароціць названыя паступленьні на адну пятую – прыблізна на паўмільярда даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?