У Горках пасьля працяглай хваробы (рак) памёр журналіст і грамадзкі дзеяч Эдуард Брокараў.

Да свайго пяцідзесяцігодзьдзя не дажыў два месяцы. Нарадзіўся ён 26 лютага 1961 года.

Эдуард Брокараў быў заснавальнікам і рэдактарам недзяржаўнай газэты "Ўзгорак". Актыўна выступаў супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі. Кіраваў раённай суполкай партыі БНФ і руху "БНФ "Адраджэньне". Некалькі разоў балятаваўся ў райсавет і аблсавет.

Пахаваньне адбудзецца 31 сьнежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?