Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 30 снежня ўвёў у абарачэнне памятныя манеты «Леў Сапега» серыi «Умацаванне i абарона дзяржавы»:

срэбную — намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 33,62 г, дыяметрам 38,61 мм;

медна-нiкелевую — намiналам 1 рубель, масай 15,50 г, дыяметрам 33,00 мм.

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў — кант, якi выступае па акружнасцi. На бакавой паверхнi манет надпiс: УМАЦАВАННЕ I АБАРОНА ДЗЯРЖАВЫ.

Аверс: уверсе — рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у цэнтры — выява фрагмента лiста Статута Вялiкага Княства Лiтоўскага 1588 г., пад ёй — год чаканкi i проба сплаву на срэбнай; уверсе па крузе надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; унiзе — намiнал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай).

Рэверс: у цэнтры — выява Льва Сапегi, справа — герб роду Сапегаў «Лiс» i надпiс: ЛЕЎ САПЕГА.

Манеты адчаканены на ЗАТ «Лiтоўскi манетны двор»: срэбная — якасцю «пруф», медна-нiкелевая — «пруф-лайк», кожная тыражом па 3000 штук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?