Беларусь не чакае ніякіх эксцэсаў з пастаўкамі расейскага газу. Аб гэтым паведаміў сёньня журналістам першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка.

«У нас у вырашэньні гэтага пытаньня сьпешкі няма. Мы можам перамовамі займацца яшчэ сама менш паўтара-два месяцы. Мы не чакаем ніякіх эксцэсаў у гэтым пытаньні. Першы плацёж за расейскі газ, пастаўлены ў студзені, наступае ў дваццатых чыслах лютага», — растлумачыў Уладзімір Сямашка.

Урад Беларусі спадзяецца ў 2011 годзе выйсьці на роўнадаходныя з Расеяй цэны на газ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?