Абвінавачаньне ў «арганізацыі масавых беспарадкаў» выстаўлена таксама аднаму з каардынатараў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», доктару філялягічных навук Аляксандру Фядуту.

Пра гэта паведаміла жонка Фядуты Марына.

«Афіцыйнае абвінавачаньне мужу выставілі вечарам 29 сьнежня», — распавяла яна. Пра гэта мне паведамілі адвакаты. Больш ніякай інфармацыі ў мяне пакуль няма».

Раней паведамлялася, што Фядута мае пэўныя праблемы са здароўем — у яго цукровы дыябэт: «Мне вядома, што яго аглядаў турэмны доктар», — гаворыць Марына Фядута. -Усе неабходныя лекі для мужа я перадала, у мяне іх прынялі ў поўным аб’ёме».

Тым часам 40 прадстаўнікоў акадэмічнага сьвету Літвы зьвярнуліся з адкрытым лістом да прэзыдэнта гэтай краіны Далі Грыбаўскайце. Яны заклікалі яе ўжыць усе магчымыя захады для вызваленьня Аляксандра Фядуты.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?