Лідэру Руху «За Свабоду» прынеслі позву, згодна з якой ён мусіць з’явіцца ў КДБ для правядзення следчых дзеянняў 2 студзеня (нядзеля) а 9 гадзіне.
Позву, якая сёння перададзена Аляксандру Мілінкевічу, падпісаў следчы па асабліва важных справах следчага ўпраўлення КДБ А. Волкаў.





