Адпачываць?
«Раманчук з’ехаў адпачываць за мяжу. Падлюкі, я заўважыла, любяць коўзацца на лыжах», — напісала ў сваім блогу журналістка Святлана Калінкіна.
За некалькі дзён да гэтага журналіст «НН» звязваўся з Раманчуком, каб дамовіцца на гутарку.
Былы кандыдат адзначыў, што з’язджае з краіны і будзе даступны толькі 3 студзеня. Куды ён едзе і да каго, Раманчук не тлумачыў.
На наступны дзень пасля прэзідэнцкіх выбараў кандыдат Раманчук выступіў з асуджэннем падзей на плошчы, абвінаваціўшы ў «штурме» Дома ўрада іншых дэмакратычных кандыдатаў.
Пасля Раманчук прызнаўся, што тэкст той прамовы яму прапанавалі людзі з Адміністрацыі прэзідэнта. Зачытваў ён яго на БТ бледны, не паднімаючы вачэй ад паперкі.
Дарэчы, з іншых кандыдатаў, якія таксама на волі, Дзмітрыя Уса і Рыгора Кастусёва, узятая падпіска аб нявыездзе з краіны.





