Жыхар Рэчыцы Віктар Канцавенка, давераная асоба экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, папрасіў палітычнага прыстанку ва Украіне. Пра гэта Канцавенка паведаміў па тэлефоне.

«Цяпер я знаходжуся ва Украіне і папрасіў тут палітычнага прытулку ў сувязі з рэпрэсіямі ў Беларусі і пагрозай маёй свабодзе і жыццю. Калі б я застаўся дома, упэўнены, мяне б пасадзілі ў турму па надуманым абвінавачанні і з мэтай выбіць паказанні на Мікалая Статкевіча», — растлумачыў сваё рашэнне Канцавенка.

На прэзідэнцкіх выбарах ён быў каардынатарам штаба Статкевіча па Гомельскай вобласці.

Паводле слоў актывіста, пасля падзей 19 снежня ў Мінску за ім сачылі. «Калі мяне не было дома, да жонкі прыходзілі невядомыя, якія назваліся супрацоўнікамі КДБ, і правялі агляд дома, пыталіся, дзе я. Сачылі і за мной, але мне ўдалося ўцячы. Я ехаў на дызель-цягніку і выйшаў на некалькі прыпынкаў раней, не даязджаючы да Жлобіна. Потым са Жлобіна паехаў на машыне ў Бранск, адтуль пераехаў у Чарнігаў, і там мне таварыства абароны правоў чалавека дапамагло прыехаць у Кіеў і падаць дакументы на атрыманне статусу бежанца», — пракаментаваў Канцавенка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?