Перад Новым годам рэдактарка выдання «Газета для вас» Лідзія Цалуйка паведаміла калектыву пра тое, што яна стамілася і вырашыла закрыць выданне. Яна ўжо ў пенсійных гадах і вырашыла пераехаць да дзяцей у Гродна.

Грамадска-палітычны штотыднёвік «Газета для вас» быў заснаваны ў студзені 1997 году. Выданне стала пераемніцай «Газеты Кудзінава». Ён распаўсюджваўся ў Бярозе, Івацэвічах, Пружанах. У выніку атак на незалежную прэсу з'явіліся праблемы з распаўсюдам, знізіўся тыраж. Апошнім часам газета разыходзілася 3000-4000 экзэмпляраў, фінансава ёй было нялёгка.

Пакуль няясна, які ўплыў на рашэнне спн. Цалуйкі меў маштабны накат на апазіцыю пасля 19 снежня. Сама яна адмаўляецца ад каментароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?